Публикации

Прафсаюзны погляд пра накірункі да выхаду з палітычнага і эканамічнага крызісу

Палітычная і эканамічная сытуацыя у Беларусі зьяўляецца плёнам дзейнасці беларускіх уладаў. Беларускае грамадзтва аказалася непадрыхтаваным да наступстваў ад жорсткага ціску на незалежныя структуры і палітычна актыўных грамадзян. Не знайшоўшы ўнутраных магчымасцяў змены грамадзка-палітычнай сытуацыі мы прышлі да крызы ва ўзаемааносінах з уладнымі структурамі. Замест дыялогу і пошуку агульнага мы пераключыліся на супрацьстаянне і варожасць. Многія выбіраюць выезд за мяжу дзеля захавання асабістай свабоды. І гэта іх права і іх выбар.
Увесь спадзеў на зьмены ўскладзены эміграцыйнымі структурамі на заходнія санкцыі. Гэта дарога ў тупік. Калі мы будзем ісці далей гэтым шляхам, то нашу будучыню будуць вырашаць знешнія акторы чарговы раз без нас. Беларусь ператвараюць у failed state – няўдалую дзяржаву. Сёння яшчэ не позна зьмяніць сітуацыю.
Патрэбен унутры беларускі дыялог паміж народам і ўладай. Ніколі і нідзе не змянялася сытуацыя без перамоваў. Як бы многія і ненавідзелі гэты рэжым, але ён кантралюе сытуацыю ў дзяржаве, выконввае функцыю ўлады і перамовы трэба весьці з ім. Улады выказаліся што  гатовы да дыялогу, ці гатовы супольнасці, або хто ад імя народу павінен выступіць у гэтым дыялогу?
Ёсць вялікі спіс фармальнай апазыцыі, генэралы якой не прадстаўляюць нікога апроч саміх сябе. З дзейсных легальных  структураў на Беларусі застаюцца толькі незалежныя прафсоюзы, здольныя да гэтага дыялогу. Яны маюць сур’ёзную падтрымку з боку Міжнароднай арганізацыі працы, міжнародных прафсаюзных аб’яднанняў, уплывовых прафсаюзаў з краін захаду і ўсходу. Апошнія апытанні грамадзкай думкі паказваюць даволі высокі ступень даверу беларускага народу да гэтых структураў.
Незалежныя прафсаюзы і іх лідэры неаднойчы ваказвалі свае негатыўныя адносіны да галіновых санкцыяў, якія ўжо ўведзены. Гэтыя санкцыі – зло для беларускай дзяржавы і беларускага народу. Яны не вырашаюць тых праблемаў якія сёння для нас важныя. Ужо ўведзены пяты пакет, рыхтуецца шосты- а нічога у лепшы бок не зьмянілася для беларускага народу- палітзьняволеныя сядзяць, ператрусы і затрыманні працягваюцца, дадаліся яшчэ звальненні і прымусы да звальненняў.
Мы мусім нешта рабіць, або проста чакаем што будзе далей? Калі будзем чакаць, то будзе яшчэ горш – няхай ніхто не сумняваецца. Якое выйсце з гэтай сытуацыі можа прапанаваць Свабодны прафсаюз?
Мы бачым магчымае выйсце з палітычнай крызы пры выкананні  наступных пунктаў:
1.   Незалежныя прафсаюзы павінны выйсці з прапановай да ўладаў аб пачатку перамоваў па выйсьці з палітычнага і эканамічнага крызісу.
2.   У якасьці перадумоваў перамоваў і жэсту добрай волі ўлады павінны аб’явіць амністыю ўсім палітычна зьняволеным да пачатку рэферэндума. Спыніць пераследы. Краіны ЕЗ і ЗША павінны замарозіць на час перамоваў галіновыя санкцыі або іх частку. Гэта будзе сыгналам згоды на вядзенне перамоваў.
3.   Перамовы павінны прайсці ў канкрэтны тэрмін і прывесці да адзінай даты выбараў ва ўсе ўзроўні улады пад кантролем міжнародных і ўнутраных назіральнікаў. Выбары павінны адпавядаць міжнародным нормам.
Калі гэтая прапанова не спрацуе, што тады? Санкцыя мы не лічым эфектыўным сродкам дзеля уплыву на ўлады. Усе наступствы санкцыяў безумоўна будуць перакладзены на плечы ўсіх жыхароў Беларусі.
Эфектыўным, але больш складаным, зьяўляецца шлях абумоўлення пры любым падпісанні камэрцыйнага кантракту абавязку беларускага боку прадаставіць замежнай кампаніі ліст ад незалежных прафсаюзаў з пацьвержаннем, што гэта беларускае прадпрыемства цалкам выконвае міжнародныя нормы ў адносінах да правоў работнікаў на стварэнне незалежнага прафсаюзу, гарантыі дзейнасьці і вядзення перамоваў. Па патрабаванню прафсаюза за парушэнне гэтых правоў любы кантракт можа быць прыпынены да выканання пазначаных умоваў. Гэта, канечне больш складаны шлях да зьмены сытуацыі, але будзе больш зразумелы для кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў- у адсутнасці кантракта будзе бачна віна ня толькі абстрактнай улады, але і канкрэтнага кіраўніка прадпрыемства.
Гэтыя ўмовы дадуць магчамасьць камэрцыйнай дзейнасьці беларускім прадпрыемствам на сусветным рынку пры выкананні правоў прафсаюзаў. Беларускім працоўным гэта дае гарантыі на стварэнне і дзейнасць незалежных прафсаюзных суполак для абароны сваіх правоў.
Захаванне беларускай эканомікі- гэта захаванне беларускай дзяржавы.


Мікалай Шарах, Старшыня СПБ 
Made on
Tilda