Юрыдычная дапамога

Навошта мне патрэбны незалежны прафсаюз?
Не дзеля пуцёвак у санаторыі, а каб быць рэальнай сілай і адстойваць свае правы на роўных перад наймальнікам, уплываць на павышэнне зарплаты і паляпшэнне ўмоваў працы.
Замест санаторыя, прафсаюзы дапамагаюць юрыдычна, абараняюць Вашы правы ў судах і міжнародных арганізацыях, але галоўнае - даюць пачуццё салідарнасці і падтрымкі.
Гэта бяспечна?
У бягучай палітычнай сітуацыі любы род дзейнасці нясе небяспеку адміністрацыйнага ці нават крымінальнай пераследу. Напрыклад, у вас на балконе адзенне не той расфарбоўкі.

СПБ - афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя. І з пункту гледжання закона маюць роўныя правы з дзяржаўнымі прафсаюзамі. Уступаючы ў незалежны прафсаюз, вы не робіце нічога супрацьзаконнага.
Як выйсці з ФБП і ўступіць у незалежны прафсаюз?
Спачатку выйсці, напісаўшы 2 заявы, а пасля — уступіць у незалежны 🙂 Узоры дакументаў
Незалежны прафсаюз зможа мяне абараніць у выпадку канфлікту з начальнікам або міліцыяй?
Прафсаюз зможа арганізаваць якасную абарону ў судзе альбо артыкуляваць і прасоўваць рэалізацыю вашых правоў у перамовах з наймальнікам. Апошнія, як правіла, ідуць на саступкі перад работнікам, як толькі ў справу ўступаюць нашыя юрысты, так як не хочуць судоў і шуму ў СМІ.
За апошнія гады СПБ маюць дзесяткі калі не сотні выпадкаў судовых перамог, выплат кампенсацый, аднаўлення на працоўным месцы і г.д.
Але якое рашэнне прыме суддзя ці дзяржаўны наймальнікі ў сітуацыі прававога дэфолту - пытанне ў маральнай плоскасці, а не прававой. Але ў любым выпадку, Вы будзеце не адны і за Вас стануць гарой.
Хто можа стаць сябрам прафсаюза і які памер складак?
Толькі работнікі, у тым ліку прыватных кампаній. Наймальнік не можа быць членам прафсаюза.
Каб уступіць у прафсаюз, плаціць не трэба. А вось сяброўскія складкі плацяць члены усіх прафсаюзаў. Штомесяц.
У статутах усіх прафсаюзаў напісана, што іх члены адлічваюць у фонд прафсаюза 1% ад свайго заробку. Калі вы член праўладнага прафсаюза, то кожны месяц аддаеце ФПБ па 1% ад свайго заробку. І фальсіфікацыя выбараў і далейшы гвалт адбываўся ў тым ліку і за ваш кошт.
Уступаючы ў незалежны прафсаюз, вы таксама аддаеце яму 1% ад заробку, але можна здаваць і менш. Варта дамовіцца з сябрамі сваёй прафсаюзнай суполкі пра суму, якую вы гатовыя аддаваць штомесяц. Па 5 рублёў, па 2 рублі? Вырашайце самі!
Якім чынам магу атрымаць юрыдычную кансультацыю, калі не з'яўляюся сябрам незалежнага прафсаюзу?
Запоўніўшы форму запыту ніжэй. Мы дапамагаем усім работнікам Беларусі.
Напішыце нам
Націскаючы кнопку "Даслаць", вы пагаджаецеся з нашай Палітыкай прыватнасці
Made on
Tilda