Свабодны прафсаюз беларускі заснаваны ў 1991 г. і разам з Незалежным прафсаюзам гарнякоў з'яўляецца першым недзяржаўным аб'яднаннем працоўных у гісторыі Беларусі.
Індыкатарам з'яўлення СПБ паслужыў рост коштаў на мяса з 2 руб. да 10 руб. У выніку стыхійнай акцыі пратэсту жанчынаў, работніц электратэхнічнага завода, быў сфармаваны стачачны камітэт, у які ўваходзілі прадстаўнікі больш за 100 прадпрыемстваў горада Мінска.